8 снежня долар умацаваўся на 85 рублёў, еўра — на 146

8 снежня долар умацаваўся на 85 рублёў, еўра — на 146

У аўторак, 8 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк устанавіў новыя курсы валют. Долар умацаваўся на 85 рублёў — да 18 260, курс еўра вырас на 146 рублёў — да 19 839, курс расійскага рубля знізіўся — з 265,22 да 263,29 беларускага.

У выніку, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,07%.

Нагадаем, у панядзелак, 7 снежня, курс долара ўзняўся на 88 рублёў — да 18 175, еўра вырас на 14 рублёў — да 19 693, курс расійскага рубля знізіўся з 267,34 да 265,22 беларускага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі