Курс долара ў Беларусі вырас на 88 рублёў

Курс долара ў Беларусі вырас на 88 рублёў

У панядзелак, 7 снежня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ўзняўся на 88 рублёў — да 18 175, еўра вырас на 14 рублёў — да 19 693, курс расійскага рубля знізіўся з 267,34 да 265,22 беларускага.

У адносінах да кошыка валютаў рубель вырас на 0,15%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 4 снежня, курс еўра вырас на 435 рублёў — да 19 679, долар згубіў 97 рублёў — да 18 087, курс расійскага рубля знізіўся з 268,2 да 267,34 беларускага.

Фота: borisovnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі