76% турыстаў прыязджае ў Беларусь з краінаў СНД

Турысты з краін СНД любяць адпачываць у Міры, Нясвіжы, Мінску, Полацку. Пра гэта са спасылкай на дырэктара дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзіма Кармазіна піша БелТА.

Беларусы таксама не спяць у шапку і любяць паездзіць па суседніх краінах.

"У 2012 годзе 3,8 мільёна беларусаў наведалі краіны СНД з дзелавымі, прыватнымі і турыстычнымі мэтамі. Тут назіраецца рост на ўзроўні 9%", — дадаў Вадзім Кармазін.

Для параўнання, Польшчу ў 2012 годзе беларусы наведалі амаль 4 мільёны разоў. Гэта паводле дадзеных Польскай турыстычнай арганізацыі. Літву — каля 1,3 мільёна разоў, гэта ўжо паводле звестак нашага Мінспорту і турызму.

Фота: photoclub.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі