66-гадовага паляка затрымалі за шпіянаж на карысць Расіі

66-гадовага паляка затрымалі за шпіянаж на карысць Расіі

У Польшчы затрымалі мясцовага 66-гадовага грамадзяніна за шпіянаж на карысць Расіі. Яму ўжо выставілі абвінавачанні. Мужчыну пагражае да 10 гадоў турмы.

Пракуратура Польшчы паведамляе, што падазраванага клічуць Радаслаў С. Ён дапамагаў Марціну К., затрыманаму па аналагічным абвінавачанні паўгода таму.

Як лічыць абвінавачанне, дзейнасць шпіёнаў была звязаная з расійскімі прапагандысцкімі і дэзынфармацыйнымі праектамі, якія ставілі за мэту аслабіць пазіцыі Польшчы ў ЕС і на міжнароднай арэне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі