63% беларусаў задаволеныя цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй

63% беларусаў задаволеныя цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй

Большасць жыхароў Беларусі задаволеныя цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй. Такія вынікі агульнанацыянальнага даследавання публікуе Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам Андрэя Вардамацкага

Згодна з інфармацыяй сацыёлагаў, 11,1% апытаных адказалі, што іх цалкам задавальняе ўзровень беларуска-расійскай інтэграцыі, 52,2% — "хутчэй задавальняе". Агулам гэта больш за 63%.

Незадаволеных набралося менш: 5,4% кажуць, што ўзровень інтэграцыі іх зусім не задавальняе, 19,3% — "хутчэй не задавальняе". 

11,4% апытаных заявілі, што ім цяжка адказаць на пытанне, а 0,6% адмовіліся адказваць.

Даследаванне было праведзена ў сакавіку 2019 года. Сацыёлагі апыталі 1060 чалавек.

63% беларусаў задаволеныя цяперашнім узроўнем інтэграцыі з Расіяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі