6 сакавіка панізіліся курсы ўсіх асноўных валютаў

6 сакавіка панізіліся курсы ўсіх асноўных валютаў

Па выніках таргоў, якія прайшлі 6 сакавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель вырас адносна ўсіх асноўных валютаў.

Курс долара ЗША зменшыўся з 2,1431 да 2,1414 рубля, курс еўра — з 2,4272 да 2,4202 рубля. Патаннела і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2518 беларускага (у аўторак — 3,2582).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля аслабеў на 0,18%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі