6 пенсіянерак 3 сутак трымалі на Акрэсціна, пасля асудзілі на 75 сутак і штраф

6 пенсіянерак 3 сутак трымалі на Акрэсціна, пасля асудзілі на 75 сутак і штраф

1 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Мінска судзілі 6 пенсіянерак. Іх затрымалі 29 студзеня на вуліцы Рафіева. Жанчыны там сустрэліся, каб сабраць грошы для хворага дзіцяці (праўда, у іх былі плакаты са словамі падтрымкі палітвязня Ігара Лосіка). Уначы 68-гадовую Ніну Кавалгіну адпусцілі, а астатнія чакалі суда на Акрэсціна.

Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, 61-гадовую Ірэну Курацкую суддзя Таццяна Пірожнікава адправіла на 15 сутак арышту. Вядома, што Курацкая перамагла рак, цяпер у яе рэмісія.

62-гадовую Таццяну Ледак суддзя Лідзія Целіца таксама адправіла на 15 сутак з краты. Ледак дома чакае хворая 85-гадовая маці.

56-гадовую Таццяну Сянькевіч і 60-гадовую Святлану Жмаеву суддзя Сяргей Кацэр асудзіў на 15-суткавы арышт. Суддзя Вольга Малашанка пакарала 15-суткавым арыштам 65-гадовую Таццяну Дамброўскую. 62-гадовая Ларыса Свірыдовіч была вызвалена, але атрымала па рашэнні суддзі Святланы Бандарэнка штраф — 1450 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі