Вы тут

56-гадовы віцяблянін пілаваў снарад і падарваўся на ім

Мужчына падарваўся на снарадзе, які распілоўваў / прэс-служба СК

Зранку 25 верасня следчыя атрымалі паведамленне пра гібель 56-гадовага жыхара Віцебска. 

Як піша прэс-служба СК, мужчына прыехаў да сваёй маці ў Шумілінскі раён. Ён працаваў у гаражы, і ў нейкі момант пенсіянерка пачула выбух. Яна знайшла свайго сына мёртвым на падлозе. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына распілоўваў знойдзеныя снарады часоў Другой Сусветнай вайны. Адзін з іх і выбухнуў.

Сапёрна-піратэхнічная група выявіла на месцы здарэння яшчэ чатыры цэлыя снарады і адзін распілаваны. Іх забралі для знішчэння.

Следчыя апытваюць сваякоў і суседзяў загінулага. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Мужчына падарваўся на снарадзе, які распілоўваў / прэс-служба СК

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.