55 чалавек выгналі з сёлетняга ЦТ за "мабільнікі"

55 чалавек было выдалена з сёлетняга цэнтралізаванага тэставання за званкі на мабільныя тэлефоны. У асноўным, іх вылічвалі па фонавым сігнале, які ішоў па аўдыторыі. Але некаторыя даставалі "мабільнікі" машынальна, каб адказаць на тэлефанаванне. Па словах дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалая Фяськова, у 2010 годзе колькасць школьнікаў, якія ўдзельнічалі ў ЦТ, зменшылася. Калі летась "тэставацца" прыйшлі 92% выпускнікоў школаў, дык сёлета — толькі 82%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі