5 красавіка курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют
![5 красавіка курс беларускага рубля вырас адносна ўсіх асноўных валют](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/valiuta-2002_0.jpg.webp?itok=VP_Y8aVV)
Па выніках таргоў, якія прайшлі 5 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх асноўных валют.
Курс долара ЗША панізіўся — з 2,1428 да 2,1415 рубля, курс еўра таксама зменшыўся — з 2,4070 да 2,4042 рубля. Курс расійскай валюты ідзе наніз: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2744 беларускага (у чацвер — 3,2787).
У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,11%.