Вы тут

40-гадовага рабочага выкінула з машыны для ямачнага рамонту, ён загінуў

ДАІ

На 377-м кіламетры аўтадарогі М1 у Смалявіцкім раёне сутыкнуліся тры грузавікі, адзін чалавек загінуў. Як інфармуе sb.by, здарэнне адбылося ў сераду каля 14:30. Паводле папярэдніх звестак, 35-гадовы кіроўца грузавіка Scania не заўважыў машыну дарожнікаў, адбылося сутыкненне. МАЗ развярнула і ён закрануў рабочага, які атрымаў траўмы. Таксама машына дарожнікаў сутыкнулася з спецаўтамабілем для ямачнага рамонту. 40-гадовага рабочага выкінула з яго, ён памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Кіроўца грузавіка Scania не пацярпеў.

З-за дарожна-транспартнага здарэння часова быў абцяжараны рух транспарту ў бок Расіі.

ДАІ
ДАІ
ДАІ
ДАІ