36 беларусаў зніклі ў лясах сёлета падчас збору грыбоў і ягадаў — МУС

Лес, ілюстрацыйнае фота

Лес, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Падчас збору грыбоў і ягадаў у лясах сёлета зніклі 36 беларусаў, пошукі дзевяці чалавек яшчэ працягваюцца. Такія лічбы назваў начальнік аддзела арганізацыі вышуковай працы галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Беларусі Дзмітрый Крукаў, перадаюць "Мінск-Навіны".

"За апошняе дзесяцігоддзе гэта было ад 120 да 420 чалавек у год. На 10 ліпеня 2023 года было зарэгістравана 15 такіх выпадкаў, з іх дваіх мы не змаглі знайсці. У гэтым годзе на аналагічную дату ў нас ужо 36 зніклых. На жаль, пошукі дзевяці чалавек працягваюцца", — кажа прадстаўнік МУС.

Крукаў кажа, што людзі ідуць у лес, спакушаючыся на шматлікія паведамленні ў сацсетках, на сайтах, форумах і каналах. "Шчаслівыя грыбнікі публікуюць фатаграфіі невядома якога года, выхваляючыся небывалымі ўраджаямі. Усё гэта падагравае масавы інтарэс. І ніхто не адмяняў вечнае сарафаннае радыё: хтосьці ўдала схадзіў у лес, распавёў у вёсцы — і пенсіянеры туды пайшлі", — заяўляе ён.

У зону рызыкі, паводле міліцыянта, трапляюць пажылыя грамадзяне, асабліва старэйшыя за 70 гадоў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Яны любяць ісці ў лес у грыбы і ягады, нікога не апавясціўшы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі