355 пасажыраў круізнага лайнера заразіліся кітайскім каранавірусам

Лайнер Diamond Princess на карантыне ў порце Ёкагамы / Reuters
Лайнер Diamond Princess на карантыне ў порце Ёкагамы / Reuters

Круізны лайнер Diamond Princess стаіць на карантыне ў порце японскага горада Ёкагама. Сярод яго пасажыраў распаўсюджваецца кітайскі коронавирус 2019-nCoV.

Медыкі ўзялі аналізы больш чым у 1200 пасажыраў лайнера і членаў экіпажа. Пацверджана 355 выпадкаў заражэння каранавірусам.

Гэта значыць, што за суткі на лайнеры захворваюць па 60-70 чалавек.

355 пассажиров круизного лайнера заразились китайским коронавирусом
Пасажыры Diamond Princess не маюць права выходзіць з каютаў / Reuters

20 студзеня Diamond Princess выйшаў з Ёкагамы на двухтыднёвы круіз. 3 лютага судна вярнулася ў порт. Да таго моманту ўжо было вядома, што ў грамадзяніна Кітая, які быў сярод пасажыраў, выяўлены новы каранавірус.

Гэты пасажыр пазбег карантыну — ён пакінуў борт ў Ганконгу 25 студзеня. Астатнія 3700 пасажыраў і членаў экіпажа з 50 краін, уключна з Расіяй, да гэтага часу застаюцца на караблі, адпраўленым на каранцін.

Грамадзянаў Беларусі сярод іх няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі