31 снежня ў Беларусі будзе да +10 градусаў, прагназуюцца дажджы

У навагоднія святы будзе плюсавая тэмпература / pixabay.com
У навагоднія святы будзе плюсавая тэмпература / pixabay.com

Уначы ў суботу, 31 снежня, у Беларусі пераважна без ападкаў, дождж і мокры снег чакаюцца месцамі на ўсходзе. Удзень кароткачасовыя ападкі (у асноўным дождж) магчымыя амаль па ўсёй краіне. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу, якая захаваецца на асобных участках дарог.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -2 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — 1-7 цяпла (на Брэстчыне — да +10, у сталіцы — ад +2 да +4).

Сіноптыкі папярэджваюць, што ў ноч на 1 студзеня 2023-га месцамі, а ўдзень у многіх раёнах чакаецца моцны вецер — з парывамі да 15-18 м/с.

31 снежня ў Беларусі будзе да +10 градусаў, прагназуюцца дажджы
vk.com/belgidromet
31 снежня ў Беларусі будзе да +10 градусаў, прагназуюцца дажджы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі