Вы тут

30 снежня ў Мінску гіпермаркеты будуць працаваць да паўночы

Стала вядома, як будуць працаваць мінскія крамы на святы / 5element.by

Напярэдадні Новага года некаторыя буйныя гіпермаркеты сталіцы будуць працаваць даўжэй, чым звычайна, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Гіпермаркеты сеткі Green 30 снежня будуць працаваць да паўночы. Буйныя крамы сеткі "Еўрагандаль" уводзяць такі ж працоўны час 29 і 30 снежня. А гіпермаркет "Гіпа" на вуліцы Гарэцкага 30 снежня будзе працаваць ажно да гадзіны ночы. 

1 студзеня ў звыйыням рэжыме будуць працаваць харчовыя крамы.

Універмагі Мінска 31 снежня будуць працаваць, як звычайна, да 21:00. На натупны дзень, 1 студзеня, у іх будзе выходны. 

7 студзеня ЦУМ будзе працаваць з 9:00 да 21:00, а іншыя універмагі — з 10:00 да 20:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.