30 сакавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

30 сакавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе

30 сакавіка стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У Мінску і Гродне адбудуцца два матчы першага тура: “Прамень” будзе прымаць “Мінск” (пачатак у 17:30), а “Нёман”“Віцебск” (19:30). Яны будуць паказаныя ў жывым эфіры на тэлеканале "Беларусь 5". Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. Каляндар нацыянальнага першынства можна пабачыць тут.

У чэмпіянаце Беларусі ў вышэйшай лізе, як і летась, паўдзельнічаюць 16 каманд, якія правядуць паміж сабой матчы ў 2 кругі. Апошнія паядынкі адбудуцца 2 снежня. Замест “Крумкачоў”, якія не атрымалі ліцэнзію, у эліце згуляе мінскае “Тарпеда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі