29 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

29 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У панядзелак, 29 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8598 да 1,8625, курс еўра знізіўся — з 2,0868 да 2,0815 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2859 беларускага (у пятніцу — 3,2799).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 26 траўня, курс долара ЗША вырас — з 1,8520 да 1,8598, вырас і курс еўра — з 2,0802 да 2,0868 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі