26 траўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
![26 траўня ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/hrosy-2605.jpg.webp?itok=IF8JR4_O)
У пятніцу, 26 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8520 да 1,8598, курс еўра таксама павысіўся — з 2,0802 да 2,0868 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2799 беларускага (у чацвер — 3,3011).
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,16%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 25 траўня курс долара ЗША панізіўся — з 1,8527 да 1,8520, а курс еўра вырас — з 2,0715 да 2,0802 беларускага рубля.