277 чалавек набралі 100 балаў на цэнтралізаваным тэставанні

На цэнтралізаваным тэставанні максімальныя 100 балаў набралі 277 абітурыентаў, 10 з іх атрымалі 100 балаў адразу па некалькіх прадметах. У параўнанні з мінулым годам, стобальнікаў стала больш у 5,5 разоў. Пра гэта паведамляе БТ. Па ацэнках спецыялістаў з Мінадукацыі, беларускія абітурыенты граматныя і добра ведаюць замежныя мовы (па кітайскай мове, да прыкладу, у сярэднім набралі 79%).

Самі абітурыенты адзначаюць, што тэсты не сталі лягчэйшымі, а па асобных прадметах заданні, наадварот, ускладнілі. Напрыклад, па фізіцы сёлета 100 балаў не набраў ніводзін чалавек.

Паводле спецыялістаў, найлепш з тэстамі спраўляюцца выпускнікі профільных класаў гімназій і ліцэяў, найгорш - тыя, хто скончыў школу некалькі гадоў таму.

4% адсоткі на тэсціраванне не з'явілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі