Вы тут

27 студзеня школа і садок у Фрунзенскім раёне Мінска застануцца без цяпла

У Фрунзенскім раёне Мінска без цяпла на дзень застануцца школа і садок / minsknews.by

27 студзеня ў Фрунзенскім раёне Мінска без ацяплення застануцца школа №12 (вул. Скрыпнікава, 38) і дзіцячы садок №17 (вул. Адзінцова, 117), паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Прычынай называюцца работы на інжынерных камунікацыях філіяла "Мінскія цеплавыя сеткі". Без цяпла і гарачай вады ў сераду застанецца і шэраг будынкаў у раёне вуліц Скрыпнікава і Адзінцова.

Бацькоў папярэдзілі, што дзяцей лепш пакінуць дома. Для дзяцей, якія не могуць застацца дома, будуць працаваць дзяжурныя групы.

Школьныя заняткі будуць праводзіцца ў гімназіі №31 (вул. Мазурава, 6), дашкалят прымуць у дзіцячых садках №75 (вул. Лабанка, 44) і №149 (вул. Лабанка, 46).

Урокі, якія не атрымаецца правесці заўтра, размяркуюць на астатнія дні тыдня.

На мінулым тыдні камунальная катастрофа ў Маскоўскім раёне пакінула без цяпла 16 школ і гімназій і 30 дзіцячых садкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.