Камунальная аварыя ў Мінску: бацькоў просяць не весці дзяцей ў садкі і школы

Камунальная аварыя ў Мінску: бацькоў просяць не весці дзяцей ў садкі і школы

У выніку камунальнай аварыі ў Маскоўскім раёне Мінска змянілася праца школ і садкоў 22 студзеня, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама. Вярнуць цяпло плануецца каля 18:00 22 студзеня.

Гаворка ідзе пра наступныя навучальныя ўстановы:

ліцэй №1, гімназіі №№ 10, 174, 192;

СШ №№ 26, 154, 160, 165, 170, 181, 206, 207, 208, 209, 213, 215;

дзіцячыя садкі: №№ 94, 105, 128, 414, 430, 453, 455, 460, 496, 500, 513, 523, 524, 525, 541, 542, 544, 546, 547, 549, 551, 554, 555, 556, 557, 558, 560, 563, 564, 576.

У дзіцячых садках будуць дзяжурныя групы з гарачым харчаваннем. Бацькоў просяць, каб яны апраналі дзяцей як мага цяплей, а па магчымасці пакінулі дома.

У школах і гміназіях заняткі пераносяцца з пятніцы на суботу, 23 студзеня. У школах таксама будуць дзяжурныя групы, у якіх будуць падтрымліваць дапушчальную тэмпературу.

Гендырэктар ГА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Сяргей Рубанаў заявіў, што пры неабходнасці для ацяплення жылфонду будуць выкарыстоўвацца мабільныя кацельні.

Як паведамляла Еўрарадыё, аварыя адбылася на вуліцы Ясеніна. У выніку без ацяплення і гарачай вады засталіся Паўднёвы Захад і Малінаўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі