27 чэрвеня беларусы заваявалі 10 медалёў на Еўрапейскіх гульнях

27 чэрвеня беларусы заваявалі 10 медалёў на Еўрапейскіх гульнях

На II Еўрапейскіх гульнях беларускія спартоўцы 27 чэрвеня заваявалі 10 ўзнагародаў — чатыры залатыя, дзве срэбраныя і чатыры бронзавыя.

Вольга Худэнка заваявала золата ў веславанні на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м. Астатнія тры залатыя медалі таксама прынеслі ў скарбонку беларускай зборнай весляры: Марына Літвінчук (байдарка-адзіночка; 5000 м), Арцём Козыр (каноэ-адзіночка; 200 м) і Алена Наздрова (каноэ-адзіночка; 200 м).

Таксама весляры прынеслі Беларусі срэбраныя ўзнагароды. Вольга Клімава і Надзея Макарчанка былі другімі на каноэ-двойках на дыстанцыі 500 м. А яшчэ адно другое месца заваявала беларуская байдарка-чацвёрка (Маргарыта Махнева, Надзея Папок, Вольга Худэнка і Марына Літвінчук) на дыстанцыі 500 м. 

Худэнка з Літвінчук прынеслі нашай камандзе і яшчэ адзін бронзавы медаль — у байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. Бронзу заваяваў і Дзмітрый Траццякоў (байдарка-адзіночка; 200 м).

Трэцяе месца занялі таксама сёння барэц вольнага стылю Аляксандр Гуштын (вагавая катэгорыя да 97 кг) і раварыст Яўген Каралёк (у скрэтчы). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі