26 красавіка ў Беларусі да +14, у асноўным без ападкаў

Глушцы вясной такуюць у Беларусі / Reuters
Глушцы вясной такуюць у Беларусі / Reuters

У нядзелю, 26 красавіка ў Беларусі будзе па-вясноваму цёпла. Днём чакаецца ад 8 да 14 градусаў цяпла, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу, што праўда, тэмпература паветра на поўначы Беларусі сыдзе ў мінус — будуць замаразкі да -2 градусаў. На паўднёвым усходзе краіны падзенне будзе не такім заўважным — там ноччу да 6 градусаў цяпла.

Ноччу будзе пахмурна, але пераважна без ападкаў. Толькі па Гомельскай вобласці — кароткачасовыя дажджы. Днём воблачна з праясненнямі, невялікія дажджы па паўночным захадзе краіны. Вецер паўночны, паўночна-заходні, ад 4 да 9 метраў за секунду. Днём — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Доўгія гады 26 красавіка ў Беларусі праходзіў "Чарнобыльскі шлях" — марш у памяць ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і спробаў дзяржавы схаваць інфармацыю пра яе, якія многім каштавалі жыцця і здароўя. У гэтым годзе праз пандэмію каранавіруса вулічная акцыя адмененая. Аднак грамадскае аб'яднанне "Экадом" падрыхтавала анлайн-праграму, прымеркаваную да 34-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі