26 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

26 красавіка ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

У аўторак, 26 красавіка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Месцамі, а па поўдні краіны ў многіх раёнах, пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць +3...+9, удзень прагназуецца 10-16 вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі