24 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

24 траўня ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У сераду, 24 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,8524 да 1,8527, курс еўра знізіўся — з 2,0834 да 2,0715 беларускага. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2923 беларускага (у аўторак — 3,2740).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у аўторак, 23 траўня, курс долара ЗША знізіўся нязначна — з 1,8525 да 1,8524, курс еўра вырас — з 2,0713 да 2,0834 беларускага рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі