Курс долара ў Беларусі 23 траўня знізіўся

Курс долара ў Беларусі 23 траўня знізіўся

У аўторак, 23 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся нязначна — з 1,8525 да 1,8524. Курс еўра, наадварот, вырас — з 2,0713 да 2,0834 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2740 беларускага (у панядзелак — 3,2756).

У параўнанні да кошыку асноўных валют курс беларускага рубля згубіў 0,08%. 

Як перадавала Еўрарадыё, 22 траўня курс долара ЗША знізіўся з 1,8609 да 1,8525, таксама панізіўся і курс еўра — з 2,0751 да 2,0713 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі