24 кастрычніка захаваецца цёплае надвор'е — да +16

24 кастрычніка захаваецца цёплае надвор'е — да +16

У чацвер, 24 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет. 

Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны чакаецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-ўсходні ўмераны. 

Уначы прагназуецца 8-10 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 14-16 вышэй за нуль. 

Бабіна лета застанецца ў Беларусі да канца тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі