23 лютага курс долара знізіўся на 34 рублі, курс еўра — на 180

23 лютага курс долара знізіўся на 34 рублі, курс еўра — на 180

У аўторак, 23 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. На іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Долар патаннеў на 34 рублі і складае 21 610, еўра таксама аслабеў — на 180 рублёў і складае 23 832, курс расійскага рубля вырас з 283,29 да 284,72 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,07%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 22 лютага, курс долара знізіўся на 39 рублёў — да 21 644, еўра згубіў 79 пунктаў — да 24 012 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 283,70 да 283,29 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі