Вы тут

22 верасня ў Мінску будзе бясплатны праезд для кіроўцаў у грамадскім транспарце

Мінск, грамадскі транспарт / З архіву Еўрарадыё

22 верасня ў Мінску будзе бясплатны праезд для аўтамабілістаў у грамадскім транспарце — і ў наземным, і ў метро. Гэтую акцыю прымеркавалі да сусветнай экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля", паведамляе Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Кіроўцам дастаткова будзе прад'явіць вадзіцельскае пасведчанне і тэхнічны пашпарт на аўтамабіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.