22 беларусы атрымалі ў кастрычніку міжнародную абарону ў Польшчы

Варшава, ілюстрацыйнае фота

Варшава, ілюстрацыйнае фота / Unsplash

У кастрычніку міжнародную абарону ў Польшчы атрымалі 22 беларусы: 20 чалавек атрымалі статус уцекача, а двое — дадатковую абарону. Пры гэтым 58 нашых суайчыннікаў атрымалі адмову ў абароне, а разгляд 15 справаў быў прыпынены. Пра гэта паведамляе ўпраўленне па справах замежнікаў.

Агулам за кастрычнік гэтае ведамства разгледзела 95 справаў грамадзян Беларусі.

Для параўнання: у ліпені было вынесена толькі 14 станоўчых рашэнняў пра міжнародную абарону для беларусаў. У жніўні абарону атрымалі 36 нашых суайчыннікаў, у верасні — 24.

Агулам ад пачатку года ўпраўленне па справах замежнікаў разгледзела справы 1193 беларусаў. Сярод іх 322 атрымалі статус уцекача, 382 — дадатковую абарону. Адмовы атрымалі 324 чалавек, а разгляд 165 справаў спынілі.

Па стане на 1 лістапада з дакументамі на права жыхарства ў Польшчы знаходзіліся 127 870 беларусаў.

Паведамляецца таксама, што сёлета беларусам было выдалдзена 6250 польскіх праязных дакументаў замежніка. А ў наступным годзе іх колькасць, паводле прагнозаў, можа перавысіць 7600.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.