Вы тут

22–25 чэрвеня цэнтр Мінска будуць перакрываць

minsk.mvd.gov.by

22-25 чэрвеня ў цэнтры Мінску часова будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту. Гэта звязана з роварнымі спаборніцтвамі ІІ Еўрапейскіх гульняў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

22 і 23 чэрвеня пройдуць групавыя роварныя гонкі. Таму рух усіх відаў транспарту будзе перакрыты 22 чэрвеня — з 9:30 да 16:30, а 23 чэрвеня — з 9:00 да 17:30 па вуліцах:

плошча Кастрычніцкая — праспект Незалежнасці — вуліца Энгельса — вуліца Інтэрнацыянальная — вуліца Янкі Купалы — вуліца Куйбышава — вуліца Пашкевіч — вуліца Чычэрына — вуліца Камуністычная — плошча Перамогі — вуліца Фрунзе — вуліца Першамайская — вуліца Пуліхава — вуліца Смаленская — вуліца Трасцянецкая — 2-і Веласіпедны завулак — вуліца Леніна — вуліца Ульянаўская — вуліца Карла Маркса (паводле маршрутаў роварных гонак).

24 і 25 чэрвеня ў сувязі з індывідуальнымі роварнымі гонкамі Таксама рух у цэнтры Мінска будзе перакрыты: 24 чэрвеня — з 7:30 да 13:00, а 25 чэрвеня — з 7:00 да 17:00. Абмежаванне закране наступныя вуліцы: плошча Кастрычніцкая — вуліца Інтэрнацыянальная — вуліца Янкі Купалы — вуліца Куйбышава — вуліца Пашкевіч — вуліца Багдановіча — вуліца Старажоўская — вуліца Камуністычная — вуліца Багдановіча — вуліца Няміга — вуліца Раманаўская Слабада — вуліца Кальварыйская — вуліца Ціміразева — вуліца Лесі Украінкі (паводле маршрутаў велагонак).