21:04 41% студняў нельга лічыць чыстымі

У вадзе занадта шмат нітратаў, якія трапляюць туды пасля занясення ўгнаенняў на палі. Такая вада можа выклікаць захворванні страўнікава-кішачнага тракту і цяжкія атручэнні. У 18% студняў вада не адпавядае стандартам па мікрабіялагічных
паказчыках. Гэтыя лічбы амаль не змяняюцца цягам апошніх трох гадоў.

Мікрабіялагічную пагрозу ствараюць размешчаныя недалёка (менш за 300 м)
ад студняў гаспадарчыя пабудовы, могілкі і г.д.

Паведамляе
“Комсомольская правда в Беларуси” са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр
гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя