Вы тут

1:2: "Дынама" Мінск праіграла "Авангарду" па булітах

t.me/hcdinamoby

16 лістапада мінскае "Дынама" сустракалася з омскім "Авангардам" у межах рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай Хакейнай Лігі. Прыхільнікі спадзяваліся, што беларуская каманда ўпершыню ў сезоне завершыць хатнюю серыю матчаў без паражэнняў, аднак, на жаль, цуду не адбылося: дынамаўцы прайгралі  па булітах 1:2.

Першы і другі перыяды матчу завяршыліся нечыёй. У трэцім перыядзе "дынамаўцы" забілі гол. Вызначыўся канадскі бамбардзір Раян Спунер. Аднак за 12 хвілін да канца матча "Авангард" параўнаў лік: у браму "дынамаўцаў" прыляцела шайба ад Свена Андрыгета. Пераможца матчу вызначыўся падчас булітаў. 

Цікава, што беларускі форвард "Авангарда" Андрэй Стась быў выдалены з лёду за тое, што ўдарыў клюшкам мід ног Раману Дзюкаву.

Паводле тэлеграм-каналу "Дынама" Мінск, у "Мінск-Арэне" за матчам назірала 14285 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.