206 мільёнаў рублёў выдзяляць на заробкі бюджэтнікаў

У заробкі бюджэтнікаў "ўлілі" 206 мільёнаў рублёў / Euroradio
У заробкі бюджэтнікаў "ўлілі" 206 мільёнаў рублёў / Euroradio

Павышэнне заробкаў бюджэтнікаў абыйдзецца эканоміцы Беларусі ў 206 мільёнаў рублёў. Іх вылучаць з "рэзервовага фонду прэзідэнта". З 1 жніўня ўлады падвысілі базавую стаўку на тры рублі: с195 да 198 рублёў. Аднак дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту склаў 300 мільёнаў рублёў. Аб гэтым паведамляецца ў пастанове ўрада №460 ад 12 жніўня.

Саўмін вылучае ў 2021 годзе з рэзервовага фонду прэзідэнта 206,35 мільёнаў рублёў на фінансаванне расходаў, звязаных з дадатковым павышэннем зарплаты бюджэтнікаў. Частка грошай пойдзе на выплату надбавак медработнікам. Пастанова ўступае ў сілу пасля апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 4 мая 2021 года.

187,94 млн. рублёў накіруюць кансалідаваным бюджэтам абласцей у выглядзе міжбюджэтных трансфертаў.

18,586 млн. рублёў пойдуць дзяржорганам. Іх перададуць Рэспубліканскаму шпіталю і абласным медслужбам Дэпартамента фінансаў і тылу МУС, вайсковым часткам і медустановам Мінабароны, а таксама РНПЦ і ўстановам аховы здароўя рэспубліканскага ўзроўню, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства аховы здароўя і Мінспорту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі