20:17 Дзень Салідарнасці адзначаць у Амстэрдаме

16 сакавіка ў Дзень Салідарнасці ў Амстэрдаме пройдзе дыскусія для галандскіх студэнтаў па цяперашняй медыя-сітуацыі ў Беларусі. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць аб’яднанне Press Now, Movies that Matter і фонд Alfred Mozer Stichting.
Будзе наладжаны інтэрактыўны абмен досведам паміж галандскай і беларускай моладзю. Адбудзецца гэта дзякуючы прамой інтэрнэт-сувязі са студэнтамі з Беларусі, якія былі выключаны з ВНУ з палітычных матываў.

Перад дыскусіяй у рамках Amnesty Film Festyval будуць паказаныя два дакументальных фільмы: «Ці магу я атрымаць права» і «Урок беларускай». Першы прысвечаны вандроўцы групы студэнтаў з Амстэрдаму па Еўропе «ў падтрымку беларускай свабоды», якая адбылася напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў.

Другі, больш вядомы, распавядае пра беларускіх студэнтаў і іх досвед арганізацыі мірных пратэстаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі