20:17 167 прэтэндэнтаў на Нобеля

Папярэднія падлікі паказалі, што на Нобелеўскую прэмію свету 2007 года прэтэндуюць 167 намінантаў, сярод якіх як асобныя людзі, так і розныя групы. Пра гэта заявіў у панядзелак сакратар Нобелеўскага камітэта Гейр Лундэстад.


Ён адзначыў, што дакладная колькасць прэтэндэнтаў на прэстыжную ўзнагароду будзе ўдакладнёная 21 лютага пасля першага пасяджэння камітэта.

Колькасць намінантаў у гэтым годзе менш, чым у папярэднія (199 чалавек у 2005 годзе і 191 – у 2006).


Рашэнне камітэта аб прысуджэнні прэміі будзе агучана ў сярэдзіне кастрынчіка, уручэнне адбудзецца 10 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі