2 лістапада беларусы ўшанавалі Дзядоў

2 лістапада беларусы ўсяго свету ўшанавалі памяць продкаў - Дзяды. І ў краіне, і па-за межамі тысячы людзей выправіліся ў адведкі да магіл землякоў і сваякоў. Ушанаванне прайшло ў Вільні, Варшаве, Маскве, Празе і іншых гарадах. У Варшаве карэспандэнт "Еўрарадыё" разам з сябрамі ініцыятывы "Беларуская нацыянальная памяць" адведаў месцы супакою ген. Станіслава Булак-Булаховіча, касінераў Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака, нявесты Кастуся Каліноўскага Марыі Ямант, фотамастака Яна Булгака, склеп сям'і Сэнюхаў. Чэслаў Сэнюх, славуты перакладчык беларускай літаратуры (м.інш. "Новай зямлі" Якуба Коласа), сябра Саюзу Беларускай моладзеі (з 1943 г.)распавёў пра лёсы свайго роду, які паходзіць з Любчы, пра маці Стэфанію, сястру Гэлену, зяця Арсена Мазуру. А найперш пра старасвецкую Беларусь і пра жыццё ў 1940-1970 гг. Сьвятлана Адзінец

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі