Вы тут

+198: У Беларусі расце колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19

Дактары ў СІА спрабуюць трапіць у мінскі пад'езд / Еўрарадыё

У Беларусі расце колькасць хворых на каранавірус. Так, за апошнія суткі зафіксавана 198 новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Гэта на сем больш, чым суткі таму. Усяго, паводле афіцыйнай статыстыкі, у краіне зарэгістравана 74 173 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19.

"За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 750 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай каранавірусанай інфекцыяй", — піша ТГ-канал Мінздароўя. То бок, за апошнія 24 гадзіны ад каранавіруса памерла 6 чалавек.

Усяго за перыяд пандэміі ў беларускіх лабараториях праведзена 1 654 618 тэстаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.