19:33 Гродзенскі медуніверсітэт пазбаўляецца апазіцыянера

Вядомага
грамадскага і палітычнага дзеяча прафесара Алеся Астроўскага звальняюць з
Гродзенскага медычнага універсітэта.

 Нагодай для звальнення кіраўніцтва
ўстановы палічыла ўдзел прафесара ў канферэнцыі “Пытанне Беларусі ў кантэксце
пашырэння Еўропы”.


Падставы для звальнення Алесь Астроўскі лічыць абсурднымі.
Перад пачаткам канферэнцыі прафесар напісаў заяву на імя рэктара на атрыманне
адпачынку за ўласны кошт на 2 дні. У прыёмнай Астроўскаму паведамілі, што гэта
звычаная фармальнасць

паставіць пад заявай подпіс рэктара.


Але, як высветлілася, не ў выпадку
Астроўскага. На другі дзень канферэнцыі прафесару патэлефанавалі з той жа
прыёмнай і паведамілі, што хутка кіраўніцтвам універсітэта будзе вынесена
пытанне аб звальненні вядомага палітычнага дзеяча і навукоўцы. На
гэты момант
Астроўскі кансультуецца з юрыстамі і рыхтуе заяву ў суд.