19:25 Імянная статуэтку — форварду “Юности”

Перад пачаткам
стартавага паядынка плэй-офф чэмпіяната Беларусі па хакеі заўзятары сталічнай
“Юности” уручылі свой прыз — імянную статуэтку — форварду Томашу Хлубна.

 Сімпатыі гледачоў чэшскі легіянер заслужыў сваёй галявой, самаадданай і
прыгожай гульнёй за сталічную каманду. Да таго ж ён стаў і лепшым бамбардзірам
у складзе чэмпіёнаў краіны, набраўшы па падліках рэгулярнага чэмпіяната 50
балаў
: закінуў 27 шайбаў і зрабіў 23
галявыя перадачы.


Дарэчы, сродкі на выраб прыза збіралі самі заўзятары, без
якой-небудзь падтрымкі з боку клуба.