19:02 101 сталі набіраць часцей

У два з паловай разы павялічылася колькасць званкоў па нумары «101» за мінулыя суткі. Але гэта аніяк не звязана з павелічэннем надзвычайных здарэнняў або пажараў у сталіцы. Справа ў тым, што пасля змены нумароў экстраных служб мінчукі сталі часцей памыляцца пры іх наборы. У прыватнасці, выклікаючы таксі 001, набіраюць 101. А прыяжджае зусім не таксоўка.

Як паведаміла карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Святлана Турок, колькасць званкоў у нядзелю павялічылася з двух тысяч амаль да пяці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі