Вы тут

19-гадовы беларус забіў у Турцыі гол-шэдэўр ударам праз сябе

Дзмітрый Прышчэпа / ФК "Мінск"

19-гадовы беларускі футбаліст Дзмітрый Прышчэпа забіў у Турцыі гол ударам праз сябе. Футбаліст знаходзіцца на праглядзе ў расійскім клубе "Крылы Саветаў" і цяпер мае шанец замацавацца ў яго складзе. "Крылы" праводзілі на зборах спарынг з іншым расійскім клубам ФНЛ "Чайка". Гол Прышчэпы (не форварда, абаронцы!) стаў сапраўднай падзеяй паядынка. Яго ўдар ужо параўноўваюць з шэдэўрамі Златана Ібрагімавіча.

Мінулы сезон Дзмітрый Прышчэпа правёў у "Мінску".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.