18:42 У Бабруйску закрылі эратычны тэлеканал

Бабруйская кампанія кабельнага тэлебачання “Веста” была вымушана спыніць трансляцыю расійскага канала ТВ-1000 пасля 23.00. Прычынай гэтага стаў ліст незадаволенага пенсіянера, накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта краіны. Абурэнне ў яго выклікаў паказ эратычных фільмаў. Па словах начальніка ідэалагічнага аддзела бабруйскага гарвыканкама Аляксандра Маркачова, менавіта пасля 23.00 на тэлеканале транслюецца “адкрытая парнаграфія.“

“Пасля такіх сцэн узнікае агіда да сэкса як да такавога”, - зазначыў Маркачоў. Цяпер начныя перадачы накіраваныя ў Рэспубліканскую камісію па прадухіленні гвалту і распаўсюджвання парнаграфіі.

Калі эксперты пацвердзяць, што гэта толькі эротыка, а не парнаграфія, то паводле беларускіх законаў пасля 23.00 перадаваць яе дазволена. Адпаведна вяшчанне будзе адноўленае. Тым часам у бабруйскі гарвыканкам тэлефануюць тыя жыхары, якім бракуе эратычных фільмаў, паводле матэрыялаў газеты “Комсомольская правда в Беларуси”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі