18:30 Паквапіўся на царкоўныя ахвяраванні

Беспрацоўнага мужчыну, які абрабаваў скрыню для царкоўных ахвяраванняў, затрымалі супрацоўнікі аб’яднання “Ахова” у Віцебску. Малады чалавек зайшоў у харчовую краму на ўскраіне, зламаў усталяваную там скрыню для ахвяраванняў на абсталяванне царквысвятога Ціхана Задонскага ды выцягнуў з яе амаль усе грошы.

Гандлярка не здолела затрымаць злачынцу, але тэрмінова патэлефанавала ў міліцыю. Затрымалі рабаўніка праз паўгадзіны. 120 тысяч рублёў, выцягнутыя са скрыні, патраціць ён не паспеў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі