18:05 Беларусаў перапішуць у кастрычніку

У Беларусі, напярэдадні перапісу насельніцтва 2009 года, у кастрычніку 2007 года будзе праведзены выпрабавальны перапіс насельніцтва.

Пра гэта паведаміў міністр статыстыкі і аналізу Уладзімір Зіноўскі. Такі перапіс адбудзецца ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Зіноўскі растлумачыў, што перапіс насельніцтва з'яўляецца асноўнай крыніцай інфармацыі аб колькасці і структуры насельніцтва, яго размеркаванні па тэрыторыі і адзінай крыніцай звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва, яго валоданні роднай мовай, узроўні адукацыі і крыніцах сродкаў да існавання.


Перадае “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі