17:53 У Брэсце аштрафавалі хакера

У Брэсце на мільён рублёў аштрафавалі 20-гадовага хакера. Ён вырабляў шкодныя кампутарныя праграмы, якія выкарыстоўваліся для крадзяжу інфармацыі. З іх дапамогай ён атрымаў доступ да асабістых звестак, якія ўтрымліваліся на кампутарах каля 300 карыстальнікаў.

Крымінальная справа супраць жыхара абласнога цэнтра была распачатая Ўпраўленнем КДБ яшчэ вясной мінулага года. Акрамя мільённага штрафу хакер заплаціць больш за 2 мільёны рублёў Упраўленню КДБ па Брэцскай вобласці за правядзенне экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі