17-гадовая дзяўчына загінула ў аўтааварыі пад Івацэвічамі

17-гадовая дзяўчына загінула ў аўтааварыі пад Івацэвічамі

17-гадовая дзяўчына стала ахвярай страшнай аўтааварыі, якая адбылася раніцай 21 кастрычніка. Здарэнне адбылося пад Івацэвічамі, на аўтадарозе “Целяханы-Выганошчы”. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной ДАІ, 25-гадовы кіроўца “Мерседэса” не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі ў правы бок. Яго вынесла ў кювет, дзе машына сутыкнулася з прыдарожным дрэвам.  

Дзяўчына-пасажырка загінула на месцы. Яшчэ аднаго пацярпелага, 26-гадовага брата загінулай, даставілі ў лякарню з цяжкімі траўмамі. Моцна траўмаваны і сам кіроўца.

Усе ўдзельнікі здарэння не былі прышпіленыя рэмнямі бяспекі. Мяркуецца, што кіроўца быў п’яны. Па факце здарэння распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі