16:56 Сіноптыкі прагназуюць паслабленне маразоў

Паступовае паслабленне маразоў пачнецца ў Беларусі з 25 лютага. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.  У нядзелю ўначы чакаецца да -28, днём ад 7 да 13 градусаў марозу. Аднак ужо ў панядзелак уначы тэмпература павысіцца да -12, а па ўсходзе да - 20, днём ад 1 да 7 ніжэй за нуль. Таксама ў нядзелю і панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца снег, слабая завея. На працягу наступнага тыдня будзе працягвацца паніжэнне маразоў. Паводле прагнозу сіноптыкаў, зімовае надвор'е захаваецца ў Беларусі да сярэдзіны сакавіка.

Паводле інфармацыі агенства “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі