16:46 Лукашэнка збіраецца наведаць Індыю

Аляксандр Лукашэнка знайшоў на палітычнай карце свету яшчэ адну краіну, уезд у якую яму не зачынены. У бліжэйшыя дні беларускі прэзідэнт плануе наведаць Індыю, паведамляе “БелТА”. Пра свой намер наведаць краіну “той самай гарбаты” ў пачках кіраўнік дзяржавы паведаміў падчас інтэрв'ю прадстаўнікам індыйскіх СМІ.

У рамках візіту будуць абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, найперш у навукова-тэхнічнай сферы, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў рамках Руха недалучэння.

“Найбольш перспектыўным з'яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў вобласці мікраэлектронікі, распрацоўкі і стварэння кантрольна-вымяральных прыбораў, лазерных тэхналогій, альтэрнатыўных крыніц энергіі», - цытуе прэзідэнта інфармагенцтва “Интерфакс”. Лукашэнка адзначыў, што Індыю таксама наведаюць кіраўнікі буйных кампаній і прадпрыемстваў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі