16:27 Пінск рыхтуецца да юбілею

У год святкавання 910-й гадавiны з дня заснавання Пiнска ў горадзе плануецца адкрыць дзве мемарыяльныя дошкi ў гонар знакамiтых ураджэнцаў края – Рышарда Капусцiнскага i Сямёна Кузняца. У год святкавання 910-й гадавiны з дня заснавання Пiнска ў горадзе плануецца адкрыць дзве мемарыяльныя дошкi ў гонар знакамiтых ураджэнцаў края – Рышарда Капусцiнскага i Сямёна Кузняца.

Такое рашэнне было прынята аргкамiтэтам, якi распачаў працу на мiнулым тыднi.

Мемарыяльную шыльду ў гонар вядомага ва ўсiм свеце пiсьменнiка i журналiста Капусцінскага ўстановяць на доме, дзе ён нарадзiўся, а нобелеўскаму ларэату ў галiне эканомiкi Сямёну Кузняцу – на яўрэйскай школе-iнтэрнаце для дзяўчынак, якой плануецца прысвоіць яго iмя.

У шэрагу іншых мерапрыемстваў плануецца на свята Нараджэння Багородзiцы асвяціць новы звон з надпiсам “910 гадоў Пiнску”, якi будзе ўстаноўлены на званiцы Свята-Федараўскага храма.

Наста Лескавец, Еўрарадые, Пiнск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі